20 лютага прайшоў конкурс "Алімпіёнікі" па беларускай мове . Галоўнымі ўдзельнікамі свята роднага слова сталі вучні 7 класа.
Мэтай конкурсу стала не толькі праверка ведаў школьнікаў, але і выхаванне павагі да роднай мовы, развіццё маўленчай культуры і пашырэнне кругагляду. Сямікласнікам патрэбна было праявіць кемлівасць, эрудыцыю і любоў да літаратуры.
Удзельнікам прапанавалі выканаць разнастайныя заданні. Атмасфера падчас конкурсу панавала напружаная, але вельмі сяброўская. Вучні паказалі зацікаўленасць у вывучэнні беларускай мовы.
У канцы тыдня беларускай мовы ў 7 “Г” класе прайшла гульня «Пагуляем у роднае слова». Сямікласнікі пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі кемлівасць, выконваючы заданні на знаёмства з лексікай і фразеалогіяй. Вучні пераканаліся, што роднае слова гучыць прыгожа і сучасна.
Звычайна школьны перапынак асацыюецца з адпачынкам, гульнямі і зносінамі з сябрамі. Аднак перапынкі на Тыдні роднай мовы сталі часам для сапраўдных моўных выпрабаванняў. Менавіта тут адбыўся нестандартны конкурс «Перакладчыкі».
Арганізатары мерапрыемства вырашылі паказаць, што вучыцца новаму можна нават у вольны ад урокаў час. Удзельнікам прапанавалася хутка і дакладна перакласці словы з рускай мовы на беларускую.
Нягледзячы на кароткі час, атмасфера кіпела. Вучні з захапленнем уключаліся ў гульню. Конкурс дапамог не толькі праверыць моўныя здольнасці, але і падараваў і вучням, і настаўнікам цудоўны настрой.