19 лютага у нашай школе пачаўся тыдзень роднай мовы.
19 лютага у нашай школе пачаўся тыдзень роднай мовы. У 5 “А” класе прайшла гульня-спаборніцтва “Знаўцы роднай мовы”, дзе дзеці з задавальннем выконвалі цікавыя заданні па лексіцы, этнаграфіі, лінгвістыцы, краязнаўству і вуснай народнай творчасці. Клас быў падзелены на каманды, што стварыла атмасферу спаборніцтва і весялосці.
Цікава і займальна сёння прайшлі перапынкі ў нашых вучняў. У час адпачынку дзеці змаглі прыняць удзел у займальнай віктарыне “А ці ведаеш ты?” Удзельнікі адказвалі на пытанні па мове і літаратуры, гісторыі. Віктарына дала магчымасць вучням прадэманстраваць не толькі свае веды, але і кемлівасць, і знаходлівасць. Таксама дзеці ўспаміналі самыя любімыя словы на роднай мове: Радзіма, маці, спадчына, каханне. Змяшчалі іх на агульны плакат.