Государственное учреждение образования "Средняя школа № 3 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 3 г. Борисова"

телефон: 97 60 16
email: school3@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. К.Заслонова, 86-А

Тыдзень роднай мовы

22.02.2025
Тыдзень роднай мовы

Першы дзень Тыдня роднай мовы прайшоў цудоўна!


Ужо з раніцы першы паверх нашай школы ператварыўся ў сапраўдны цэнтр беларускай культуры.  На спецыяльна аформленым стэндзе размясцілася выстава мастацкай літаратуры  «Сэрцам роднага слова краніся!» 

 

Вучні 8”А” класа на адкрыццё тыдня,  прысвечанаму Дню роднай мовы, правялі акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску” сярод навучэнцаў і настаўнікаў школы. Самым лепшым знаўцам роднай мовы былі падораны паштоўкі і сувенірныя закладкі для падручнікаў. 

 

Музычныя перапынкі напаўнялі школу прыемнымі мелодыямі. Займальныя конкурсы і цікавыя віктарыны не пакінулі нікога абыякавым.

 

Асаблівай папулярнасцю карыстаўся майстар-клас ад Кулік Вольгі Аляксандраўны "Сімвалы маёй Радзімы".  Дзеці з задавальненнем стваралі цудоўныя брошкі-валошкі і лялек-абярэгаў. 

 

І, вядома ж, не абышлося без творчасці! Нашы вучні калектыўна стварылі інтэрактыўны плакат "Маё любімае беларускае слова".  Вынік – сапраўдная скарбніца самых розных, цёплых і дарагіх сэрцу слоў! 

 

Сёння ў школе прайшоў цудоўны Дзень роднай мовы! Атмасфера была напоўненая энтузіязмам і любоўю да беларускай мовы.

 

Дзень пачаўся з інфармацыйнай гадзіны ў 8 "А" класе на тэму: "Мова родная - мова модная".  Вучні даведаліся шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, абмеркавалі яе сучасны стан і перспектывы развіцця.  Гадзіна прайшла жыва і цікава,  з шматлікімі прыкладамі выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах жыцця.

 

На перапынках правялі захапляльны конкурс "Фразеалагічны зварот".  Вучні з задавальненнем дэманстравалі сваё веданне беларускіх фразеалагізмаў, выкарыстоўваючы іх у кантэксце і з гумарам.  Смех і бадзёрасць луналі па школьных калідорах!

 

Настаўнікі таксама не засталіся ўбаку.  Для іх былі праведзены тры вельмі цікавыя конкурсы. У конкурсе "Адгадай мелодыю" па эмадзі трэба было адгадаць назвы вядомых беларускіх песень. У конкурсе "Зашыфраваны фразеалагізм" настаўнікі павінны былі адгадаць вядомыя фразеалагізмы па малюнку. А ў конкурсе "Назаві малюнак па-беларуску" праявілася іх веданне беларускай лексікі.  Кампанію задавалі смех і гарачае абмеркаванне.

 

Кульмінацыяй Дня роднай мовы стала мерапрыемства "Знаўцы роднага слова" сярод 7-х класаў.  Кожная каманда прадэманстравала свае веды беларускай мовы, літаратуры і культуры.  Спаборніцтва было напружаным, але дружалюбным.  Усе ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый.

 

Дзень роднай мовы ў школе прайшоў на вышэйшым узроўні,  паказаўшы, наколькі важна і цікава вывучаць і шанаваць сваю мову!

 

Версия сайта для слабовидящих