Государственное учреждение образования "Средняя школа № 3 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 3 г. Борисова"

телефон: 97 60 16
email: school3@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. К.Заслонова, 86-А

Тыдзень адкрытых урокаў па беларускай мове і літаратуры

20.12.2024
Тыдзень адкрытых урокаў па беларускай мове і літаратуры

З 16.12.2024 па 20.12.2024 праходзілі раённыя адкрытыя ўрокі па беларускай мове і літаратуры.


Настаўнікі ДУА "Сярэдняя школа 3 г. Барысава" прынялі актыўны ўдзел у тыдзенi адкрытых урокаў па беларускай мове і літаратуры.

 

У час правядзення адкрытых ўрокаў настаўнікі паказалі свой педагагічны вопыт, паказалі прымяненне найбольш эфектыўных метадаў і прыёмаў выкладання прадметаў, пры дапамозе якіх рэалізуюцца мэты і задачы вучэбных заняткаў. На ўроках вучні працавалі калектыўна, выконвалі заданні творчага характару, заданні павышанай цяжкасці. Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадукцыйнай працы вучняў.

 

18 снежня настаўнік беларускай мовы Карнюшка А.П. праводзіла адкрыты ўрок па беларускай літаратуры ў 7 "А" класе па тэме: Д. Бічэль "Роднае слова". Урок атрымаўся насычаным і змястоўным. Былі выкарыстаны розныя прёмы: папераджальныя і творчыя заданні, інтэрактыўныўны "Рамонак".  У пачатку ўрока дзеці паўтарылі верш М. Багдановіча "Маёвая песня", спяваючы разам словы з верша. Гэта спрыяла стварэнню добрага настрою і асаблівай атмасферы. Да ўрока дзеці падрыхтавалі малюнкі і плакаты "Люблю родную мову". У канцы ўрока амаль усе адказалі на пытанне: "Каго можна лічыць  патрыётам?". Алена Паўлаўна завяршыла ўрок словамі з верша "Ветлівыя словы", дзе зрабіла акцэнт на прыгажосць роднай мовы і што так важна ўжываць часцей ветлівыя словы ў паўсядзенным жыцці.

 

Версия сайта для слабовидящих