5–6 верасня 2026 года горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці з вялікім поспехам прыняў XXXIII Дзень беларускага пісьменства.
Гэта свята стала асаблівым для нашай настаўнiцы - Віялеты Уладзіміраўны Зізюлькінай.
Яна атрымала ўзнагароду: дыплом 2-й ступені ў адкрытым рэспубліканскім літаратурным конкурсе “З табой маё слова, Радзіма!".
Ад усёй душы віншуем Віялету Уладзіміраўну з заслужанай перамогай!
Жадаем ёй невычэрпнага натхнення, новых творчых ідэй і яркіх поспехаў у будучыні.
Няхай родная мова і надалей дапамагае ўвасабляць у жыццё самыя смелыя мары!