Государственное учреждение образования "Средняя школа № 3 г. Борисова"
телефон: 97 60 16
email: school3@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. К.Заслонова, 86-А

Паэтычны свет жанчыны

19.02.2026
Паэтычны свет жанчыны

Сустрэча з мясцовымі паэтэсамі пад назвай “Паэтычны свет жанчыны”


19 лютага ў нашай школе адбылася цёплая і душэўная сустрэча з мясцовымі паэтэсамі пад назвай “Паэтычны свет жанчыны”.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.   

 

Свята прайшло ў  атмасферы творчага ўздыму і шчырай размовы пра сілу слова, ролю літаратуры ў сучасным свеце і натхненне, якое дорыць родная зямля. Паэтэсы чыталі свае вершы пра Радзіму, пра прыгажосць роднай прыроды, пра памяць і надзею. Кожнае выступленне было напоўнена асабістымі перажываннямі і тонкім адчуваннем мовы. Удзельнікі сустрэчы не толькі ўважліва слухалі, але і чыталі на памяць вершы Віялеты Зізюлькінай, Зінаіды Багамолавай, Лідзіі Жыдко-Зяньковай, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся ўражаннямі і задавалі пытанні пра творчы шлях паэтэс. У час сустрэчы гучалі вершы як лірычныя, так і грамадзянскія, што яшчэ раз пацвердзіла: паэзія — гэта жывы водгук часу і душы.

 

Сустрэча пакінула светлы настрой і жаданне зноў сабрацца разам, каб дакрануцца да прыгожага  паэтычнага слова.

Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей і нагадваюць пра тое, што паэзія жыве побач з намі ў сэрцах і думках кожнага.

 

Версия сайта для слабовидящих